Плещеницы.by


БАБРОВА 1-е вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. У 19 ст. вёска Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1816 г. 14 сялянскіх душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыка Іосіфа Валовіча. У 2-й палавіне. 19 ст. ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. 19 двароў. 131 жыхар. У 1905 г. 9 гаспадарак, якім належалі 193,7 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Нястанавіцкую сельскую грамаду. У 1909 г. ў вёсцы 25 двароў, 197 жыхароў. 3 20.8.1924 г. ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 122 жыхары. У 1930-х гадах вяскоўцы ўвайшлі ў калгас імя Р. Люксембург. У 1941 г. 29 двароў, 116 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 6 двароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 жыха­ры ў партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. ў Нястанавіцкім сельсавеце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 29 двароў, 79 жыхароў. На 1.1.2003 г. 8 двароў, 9 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Завішына).

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 405


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ