Плещеницы.by



АТРУБАК – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска, 54 душы мужчынскага полу, уласнасць графа Дамініка Тышкевіча*. У 1846 г. 81 рэвізская сялянская душа (32 мужчыны, 49 жанчын) у складзе маёнтка Плешчаніцы, уласнасць графа Іосіфа Тышкевіча, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1857 г. 63 сялянскія душы мужчынскага полу. У 1878 г. вёска адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода, вяскоўцы былі прыхаджанамі Свята-Троіцкай царквы. У 1890 г. дзейнічала школа граматы. У 1897 г. 40 двароў, 309 жыхароў. У 1905 г. 18 гаспадарак, якія валодалі 344,5 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 34 двары, 235 жыхароў. 3 20.8.1924 г. веска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 47 двароў, 232 жыхары. У 1941 г. 52 двары, 197 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 5 двароў, 6 жыхароў, 1 жыхара вывезлі ў Германію, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 32 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 58 двароў, 195 жыхароў. На 1.1.2003 г. 35 двароў, 76 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

Аўтар: В.В. Віталёва

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 404

* Удакладненне. Вядома, што Дамінік Тышкевіч памёр у 1813 годзе. У 1816 годзе – гэта была ўласнасць яго жонкі Соф’і Тышкевіч і яго непаўналетняга сына Іосіфа (Осіпа) Тышкевіча. – У.А. Акуліч.

Поименный список жителей деревни Отрубок за 1816 год

Поименный список жителей деревни Отрубок за 1834 год

Поименный список жителей деревни Отрубок за 1850 год


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ