Плещеницы.by


АСІНЦЫ – вёска ў Нястанавіцкім сель­савеце. У 18 ст. сяло ў Мінскім павеце і вая­водстве. У 1744 г. ўласнасць Хатаевіцкай парафіі. У канцы 19 ст. прыватная уласнасць у Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. ў маёнтку 3 двары, 53 жыхары, належаў памешчыку Прошынскаму. У 1905 г. ў вёсцы 153 жыхары, якія мелі 121 дзесяціну зямлі. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак, які меў 32 дзесяціны зямлі. 3 20.8.1924 г. ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 39 двароў, 147 жыхароў. У 1930-х гадах створаны калгас «Авангард». У 1941 г. 50 двароў, 249 жыхароў. У Вялікую Айчын­ную вайну акупанты загубілі 3 жыхароў, 31 жыхара вывезлі ў Германію, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 у партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсаве­це. 3 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 58 двароў, 195 жыхароў. На 1.1.2003 г. 42 двары, 90 жыхароў, магазін. Вёска ў складзе калгаса імя Валадарскага (цэнтр в. Белае).

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 402


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ