Плещеницы.by


НОВА-ГАНЦАВІЦКАЯ  СЛАБАДА вёска ў Каменскім сельсавеце. У пачатку 20 ст. вёска ў Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. ў Ганцавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1941 г. 20 двароў, 72 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі вёску (20 двароў), 1 жыхара вывезлі ў Германію, 1 вясковец загінуў на фронце і 2 у партызанскай барацьбе. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 6 двароў, 26 жыхароў. На 1.1.2003 г. 1 двор, 1 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 453

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ