Плещеницы.by


 

         МОКРАДЗЬ – вёска ў Каменскім сельса­веце. У пачатку 20 ст. засценак у Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 7 двароў, 45 жыхароў, у 1917 г. 11 двароў, 70 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раё­на Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 11 двароў, 60 жыхароў. У 1941 г. 64 двары, 206 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 64 два­ры, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 – у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 18 двароў, 41 жыхар. На 1.1.2003 г. 6 двароў, 13 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

 Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

 Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 450

 

В деревне Мокрадь размещается агроусадьба «Лесные дали»

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ