Плещеницы.by


 

Выказванні пра творчасць Валерыя Максімовіча

 

 

 

Вячаслаў Шарапаў, мастацкі кіраўнік ансамбля “Песняры” на пытанне журналіста газеты “ЛіМ” “– А ці ёсць сучасныя паэты, творы якіх адпавядаюць вашым высокім патрабаванням?”  адказаў наступнае:

 

 

       – Мне пашанцавала на новага сябра: гэта рознабаковы адукаваны чалавек, вучоны, цікавы паэт, і дырэктар  Інстытута  літаратуры НАН Беларусі Валерый Максімовіч. Дастаткова было прачытаць некалькі яго вершаў, каб адразу ўбачыць перспектыву нашага супрацоўніцтва. Мы дамовіліся сумесна стварыць цыкл песень – зразумела, на яго вершы, і першай, напэўна, будзе “Спявай, мая душа!”.

 

Крыніца: газета “Літаратура і Мастацтва” (ЛіМ). Шануйма песні свае! Сёняшняя творчасць легендарнага ансамбля ў люстэрку “ЛіМа” №9 за 29 лютага 2008 года С. 1, С. 11

 

 

 

 

 

 

      Мікола Шабовіч, паэт, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, кандыдат філалагічных навук, вядучы літаратурнай рубрыкі часопіса “Роднае слова”:

 

      – Імя Валерыя Максімовіча добра вядома ў беларускім літаратуразнаўстве: доктар філалагічных навук, выконваючы абавязкі намесніка дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых прац... I раптам – паэзія. I не проста паэзія, а паэзія сапраўдная, якая ідзе ад чыстай душы, ад самага сэрца. Таму не дзіўна, што літаральна кожны верш кладзецца на музыку, легка запамінаецца, кранае сваёй спавядальнай інтанацыяй. Вершы Валера Максімовіча апошнім часам ахвотна змяшчаюць на сваіх старонках такія сур’ёзныя выданні, як “ЛіМ” і “Полымя”. На маю думку, Максімовіч-паэт, бадай, не саступае Максімовічу-навукоўцу. Асабіста мне вершы паэта вельмі блізкія сваёй тонкай лірычнасцю і глыбокай пачуццёвасцю радка. Спадзяюся, чытачы “Роднага слова” самі змогуць ацаніць мастацкую вартасць падборкі новых твораў гэтага неардынарнага аўтара.

 

Крыніца: часопіс “Роднае слова”

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ