Плещеницы.by



Устинович Олег Валентинович, музыкант, поэт, художник, играл на гитаре в знаменитой группе ВИА «Песняры», сейчас выступает в группе "Лявоны", закончил школу в г.п. Плещеницы, после армии работал в Плещеницком доме культуры

 

 

 Олег Устинович

 

 

Плешчаніцкі “пясняр”

 

Месяц сівое срэбра,

Зорак паўнюткі цэбар,

Ночка бялым-бяла.

Конік, як воўк, патлаты

Вёз каляду-каляду

Да нашага сяла

 

Гэта кранаючы ўрывак з песні “Конік патлаты”, якая напярэдадні Каляд вельмі часта гучала па радыё. Дута­рам яе з’яўляецца наш зямляк – музыкант, паэт, мастак Алег Валянцінавіч Усціновіч, які працуе цяпер у ансамблі «Песняры імя У. Мулявіна» пад кіраўніцтвам Заслужанага артыста Рэспублікі Бела­русь Леаніда Барткевіча. Я ведаю Алега з дзяцінства, а карані яго ўсё з той жа вёсачкі Лозкі. Нарадзіўся хло­пец у сям’і былых партызан Валянціна і Валянціны Усціновічаў, у якой падрасталі і дзве яго сястры. У Плешчаніцкай школе юнак добра вучыўся. А яшчэ яго вабілі кветкі, лес – усё прыгожае і ўзнёслае. Алег рана пачаў маляваць, меў многа грамат за кампазіцыі з кветак, да таго ж пісаў вершы, але потым цалкам захапіўся музыкай.

Свае першыя крокі музы­канта ён пачынаў у Плешчаніцкім Доме культуры. Maлады чалавек самастойна асвоіў курс ігры на гітары. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Мінскае культасвет-вучылішча. Наступнай прыступкай стала для нашага земляка армія. Ён служыў у войсках КДБ і трапіў у Афганістан. Воіны-інтэрнацыяналісты ведаюць, наколькі цяжкай і адказнай была місія менавіта гэтага роду войск у чужой краіне. Пісьмы дамоў прыходзілі ад салдата рэдка. З вучэбнай часткі ў Тахты-Базар Алег Усціновіч пісаў: «Я не ведаю, куды нас накіруюць. Чакайце вестак і пішыце на гэты адрас, а мне ўсё перададуць. За мяне не хвалюйцеся». Аднак родныя і блізкія вельмі перажывалі за Алега, падтрымлівалі адзін аднаго як маглі і не трацілі веры ў яго вяртанне дамоў.

А тым часам, нават у невыносна цяжкіх умовах Алег не пакідаў гітару, навучыўся іграць на іншых музычных инструментах. Гэта дапамагала яму і яго саслужыўцам прайсці праз усе выпрабаванні. Калі 15 лютага 1989 года генерал Барыс Громаў выводзіў нашы войскі з Афганістана, Алег быў у ахове маста, знятага ў кінахроніцы. Менавіта Б. Громаў падпісаў А. Усціновічу пасведчанне ўдзельніка Афганскай вайны. Пасля службы Алег вярнуўся ў Плешчаніцы, працаваў у Доме культуры. Потым паехаў у Мінск, дзе паступіў у інстытут культуры і стаў прафесійным музыкантам. Росквіт яго таленту адбыўся ў складзе ансамбля «Лявоны», а затым у легендарных «Песнярах».

 

 

Олег Устинович крайний слева

 

Як вядома, пасля трагічнай смерці Уладзіміра Мулявіна калектыў распаўся. Алег застаўся ў тым гурце, які носіць імя свайго стваральніка.

Удзельнікі ансамбля прыкладаюць шмат намаганняў для таго, каб захаваць традыцыі свайго былога кіраўніка і куміра. А яшчэ многа гастралююць па гарадах Расіі, дзе, па словах Алега, іх выступленні праходзяць пры поўных аншлагах, а многія песні людзі слухаюць стоячы. Гурт запісаў залаты дыск з добра вядомымі і новымі беларускімі песнямі. Наш зямляк натхнёна служыць мастацтву, прапагандуе культуру свайго народа. У адной з тэлеперадач яго ахарактарызавалі як воіна, музыканта, паэта і ма­стака. Сам Алег ніколі не за­бываў малую радзіму, дзе чакаюць яго матуля Валянціна Пятроўна, сестры Наталля і Святлана. Тут, на роднай зямлі, творца набіраецца сіл і натхнення.

 

Аўтар: Г. Полсычава

 

Крыніца: Родны край за 15 лютага 2006 года

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ