Плещеницы.by


 

Узгадкі пра Плешчаніцкі раён у працах Аркадзя Смоліча

 

На поўнач ад Валмянскай пяшчанай паласы таксама пераважае канцова-марэнны ландшафт. Сярод яго, аднак, трапляюцца астравы лёэсаватых суглінкаў і адпаведна гэтаму – рэльеф эрозійных плято. Найбольшы з такіх астравоў – Лагойскі – мае 15-20 км. у папярочніку і ляжыць паміж Астрашыцкім Гарадком і Лагойскам. Тут таксама знаходзім старыя паселішчы па рэках Гайне і Усяжы і падвышаную залюднёнасьць (d = 45-55). Падобныя-ж, але шмат меншыя астравы бачым на захадзе (Заслаўе-Саломерычы) і на ўсходзе (Смалявічы).

Яшчэ далей на поўнач, на паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша ляжыць Плешчаніцкі край. Канцова-марэнныя ландшафты чаргуюцца тут з шырокімі пяшчанымі прасторамі ўздоўж рачных далін, якія на ўсходзе (бліжэй да Бярозы) зліваюцца ў адну шырокую пяшчаную прастору. Абсолютныя вышыні тут звычайна большыя за 200 м. Звычайна ў Беларусі на такіх абсолютных вышынях мы спатыкаем цяжкія сугліністыя глебы. Тут, аднак, мы бачым лёгкія і моцна-камяністыя малаўрадлівыя глебы, што, у сувязі з вялікай аддаленасцю рынкаў, не спрыяла загушчэнню тут насялення (d = 25-30). Гэта наогул раёны экстэнсіўнай і адсталай сельскай гаспадаркі; у ральніцтве, напрыклад, дагэтуль пераважае саха над плугам, што часамі тлумачаць выключнай камяністасцю глебы; барджэй гэта ўсё-ж вынік агульнага эканамічнага характару раёну і яго культурнага ўзроўню.

 

 

Крыніца: Смоліч А. Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі Беларускай ССР // Матэрыялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі.– Мн.: Інстытут беларускай культуры. Аддзел прыроды і народнай гаспадаркі. 1928. Т2. С. 1-34. – С. 20-21

 

***

 

Преобладающие почвы песчано-супесчаные, с при­месью в северо-восточной части [Борисовского] округа суглинка (Холопеничский и Крупский районы); в юго-восточной же части песчано-болотные (южная часть Крупского и Березинский районы). Леса занимают около 43% всей пло­щади [Борисовского округа]; лесные массивы расположены по всем протяже­ниям по обоим берегам реки Березины. Сравнительно незначительной лесистостью отмечаются северо-восточные и западные части округа (бывшая Холопеничская вол., Черейский район и Плещеницкий район), где леса занимают в среднем лишь 19% всей площади. По лесистости округ стоит почти наравне с проектируемым Мозырским округом. Угодья сельскохозяйственного пользования составляют в среднем: пашня около 30%, сено­кос – 12% всей площади. Наибольшая распаханность наблюдается в Черейском, Плещеницком и юго-восточ­ной части Холопеничского районов. Неудобные земли занимают около 11% всей площади. В сельско-хозяйственном отношении, по характеру земледелия округ может считаться ржано-(45% всей посевной площади) овсяно(24%)-ячменный (11%) с значительно развитым свиноводством и овцеводством. Зачатки травосеяния наблюдаются в центральной части округа (Борисов­ском районе). Общий характер земледелия в юго-во­сточной части округа (Березинском, южной части Крупского районов) несколько меняется в связи с зна­чительным распространением в этих районах посевов картофеля.

Близко отстоящей от станций железных дорог и в доста­точной степени связанной грунтовыми дорогами можно считать лишь  центральную часть  [Борисовского] округа. Северо-западная и юго-восточная части (Бегомльский, Плещеницкий, Березинский районы) являются далеко отстоящими от станций железных дорог и не имеют также развитой сети грунтовых дорог.

 

Источник: Новое административно-хозяйственное деление Белорусской ССР Мн., 1924, 35 с. (примеч. автор не указан, но по стилю изложения и сопоставления с другой работой* очевидно, что эта работа принадлежит А. Смоличу; точно так считают и могилевские авторы Болотов и Родиевский, которые подготовили библиографический сборник об Аркадии Смоличе. – В.А.).

 

* Смолич А. Белорусская Советская Социалистическая Республика и ее округа (Статистико-экономический очерк) // Сб. из двух статей В. Игнатовского и А. Смолича под названием «Белоруссия: территория, население, экономика, важнейшие моменты истории. Экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов». Мн., 1925, 95 с. – С. 51-94

 

***

… леса занимают около 43 процентов всей площади, неудобные земли –около 11 процентов. [Борисовский] округ является, таким образом, одним из наиболее лесистых в Белоруссии. Впрочем, в районах, выше поднятых, лесистость ниже (около 20 процентов), что связано с большей густотой населения (до 45 человек в Черейском районе) и более плодородными сугли­нистыми почвами. Наиболее распаханными являются районы: Черейский, Лепельский, Плещеницкий. В среднем по округу пашня составляет 28,9 процентов, луг – 12,1 процентов.

Шоссейных до­рог в пределах [Борисовского] округа не имеется, а мягкие грунтовые до­роги не везде исправны, что затрудняет даже связь отдель­ных районов, например, – Лепельского с центром. Телеграфное сообщение имеется со всеми районами, телефонная сеть пока что развита очень слабо. [Борисовский] округ разделен на 9 районов; центрами всех районов, кроме Бегомльского, являются более или менее крупные поселения городского типа. По населен­ности наибольшим районом является Борисовский с 57 313 жителей, наименьшим – Зембинский с 22 012 жителей. Сельсоветов в округе создано 106, в среднем на 1 сельсовет приходится 26 насе­ленных пунктов.

 

Название округа или района

Площадь  в кв. км.

Число сельсоветов

Чис. насел.  пунктов

Населения  обоего пола

Плотность  населения  на  кв. км.

Районный центр

Жителей  в нем

Борисовский окр.

11840

106

2745

365180

30,9

 

 

Борисовский район

181б

17

300

57313

31,6

г. Борисов

17644

Березинский район

1854

15

276

47409

25,6

м. Березине

2191

Бегомльский район

1362

9

264

27985

20,5

м. Бегомль

781

Зембинский район

767

7

212

22012

28,7

м. Зембин

1199

Крупский район

1268

11

172

32081

25,3

м. Крупки

1270

Лепельский район

1335

13

527

46807

35,1

г. Лепель

4800

Плещеницкий район

1059

11

459

31173

29,4

м. Плещеницы

1110

Холопеничский район

1402

11

302

33399

27,4

м. Холопеничи

2241

Черейский район

976

12

233

44357

45,5

м. Черея

2675

г. Борисов

 

 

 

17644

 

 

 

 

Источник: Смолич А. Белорусская Советская Социалистическая Республика и ее округа (Статистико-экономический очерк) // Сб. из двух статей В. Игнатовского и А. Смолича под названием «Белоруссия: территория, население, экономика, важнейшие моменты истории. Экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов». Мн., 1925, 95 с. С. 51-94 – С. 87-89

***

 

Тым часам відаць ёсьць у Беларусі раёны, якія дагэтуль яшчэ бадай не бачылі трохпалёўкі, а вядуць ральніцтва па абложна-пярэстапалёвай сыстэме. З гэтага боку асабліва цікава пашыранасьць аблогі. У 1928 годзе яна была асабліва моцна пашырана ва ўсёй Мазырскай акрузе, у Камарынскім раёне Гомельскай акругі. Меншыя размеры яе мы знаходзім у некалькіх, параскіданых па Рэспубліцы адм[іністрацыйных] раёнах — Рэчыцкім, Брагінскім, Парыцкім, Краснапольскім, Плешчаніцкім. Падобнае размяшчэньне аблогі мы бачым і ў папярэднія гады, а толькі ў некаторых раёнах (напрыклад, у Парыцкім) яна была яшчэ больш падкрэслена. У паасобных адм[іністрацыйных]  раёнах аблога займае да 40 і звыш % раллі, тады як папару тут паказана 0-2% і радзей да 7-9% ад раллі, прычым магчыма, што і гэтыя колькасці папару перавялічаны. Усё гэта сведчыць, што ў Прыпяцкім Палессі ніякай папарнай сістэмы ральніцтва няма. Як паказаў наш дослед1) і работы А. Котава2), тут мы знаходзім абложнае ральніцтва па ўсіх аддаленных ад сялібы палях, а пры сялібе “на пагноях” беспапарную пярэстапалёўку з інтэнсіўным гнаеннем і штогодняй культурай.

Гэты вельмі характэрны тып ральніцтва, які мы будзем называць абложна-пярэстапалёвым, пашыраны пераважна ў Мазыршчыне (С. 35).

Разгледзіўшы другі статыстычны паказчык – % дойных кароў у стадзе быдла, мы ўбачым малюнак адваротны таму, што даваў папярэдні паказчык і значна бліжэйшы да супраўднасці. Перад усім мы адразу ж пабачым, што раёны палескія з мясной жывёлагадоўляй аддзелены ад інтэнсыўнага Мінска-Слуцкага раёну выразнай ступеньню – у першых мы бачым менш 50% кароў у стадзе быдла, у другіх больш 60%. Прыняўшы гэтыя інтэрвалы, мы ўбачым што ўся паўночная і паўночна-заходняя частка Рэспублікі мае звыш 60% кароў у стадзе, тады як у паўднёва-ўсходняй пераважаюць ніжэйшыя паказчыкі. Апроч Прыпяцкага і Пцічанскага Палесся, дзе % кароў ніжэй 50, мы знаходзім зніжаны % кароў у Рэчыцкім Палессі і паўночнай Гомельшчыне, у ўсёй Магілеўшчыне за выключэннем бліжэйшых трох да Магілеву раёнаў, у некаторых раёнах над Бярозай (Бярэзынь, Клічаў, Чэрвень) і ў паасобных больш паўночных раёнах (Плешчаніцы, Халопенічы, Чашнікі, Дуброўна). Наадварот, раёны з павышаным % кароў (больш 60%) апрача Віцебшчыны, Полаччыны, Аршаншчыны, Мінска-Слуцкага раёну і сумежных тэрыторый, уразаюцца далёка на паўднёвы-ўсход адной паласой, якая ўвесь час ідзе ўздоўж лініі Заходняй чыгункі і яе ўплывам можа быць растлумачана. Гэтая паласа складаецца з раёнаў Пухавіцкага, Асіпавіцкага і Свіслацкага, Бабруйскага, Рагачоўскага, Чачэрскага, Гомельскага і Веткаўскага. Апроч таго, у Магілеўшчыне такія ж паказчыкі маюць два самых усходніх раёны – Крычаўскі і Клімавіцкі. Тыя літаратурныя звесткі, якія існуюць аб гадоўлі быдла, а таксама статыстычныя матар’ялы іншых крыніц пацвярджаюць і тлумачаць шмат якія рысы толькі што пераказанай геаграфіі. Так у Дубровенскі раён уваходзіць вялікая частка ляснога і балотнага масыву, г. зв. Верацейскае Палессе, што дазваляе ўзмоцненае гадаванне маладняку і зніжае % кароў. У Плешчаніцкім раёне даволі многа рабочых валоў, Магілеўшчына мае значны вываз мяса і быдла, не кажучы ўжо аб усім паўднёвым Палессі, немалочны характэр якога даволі вядомы (С. 64).

У раёнах з высокім % кароў у стадзе мы ў большасці выпадкаў знаходзім жывую вагу каровы звыш 15 пуд., а ў некаторых раёнах паказана і значна большая жывая вага. Так у Ляднянскім раёне знаходзім 22 пуды, у Гары-Гарэцкім 21,5 пуд. у Самахвалаўскім, Валынецкім, Плешчаніцкім, Калінкавіцкім звыш 19 п. Усё гэта, відавочна, раёны пашырэння мэтыснага або наогул палепшанага быдла. Але з другога боку мы знаходзім раёны з высокім % кароў, дзе жывая вага нязначная. Такімі раёнамі з’яўляюцца Барысаўшчына з сумежнымі раёнамі (апроч ваколіц самаго г. Барысаву), паўночная Віцебшчына і Полаччына, Бабруйскі і Рагачоўскі раёны. Тады, як у апошніх супадзенне значнага % кароў у быдле і нізкой жывой вагі можна тлумачыць параўнаўча нядаўнім уплывам рыначнага фактару ў відзе чыгункі і гарадоў, якія пры ёй выраслі, на вакольную тэхнічна адсталую, прымітыўную жывёлагадоўлю, дык у Барысаўшчыне гэтае супадзеньне ёсць барджэй ўсяго вынікам недастатковасці кармовой плошчы і чыста натуральнага прызначэння малочнай прадукцыі, якое не дае гаспадару належнага імпульсу для развіцця свае жывёлагадоўлі. Урэшце на поўначы Віцебшчыны і Полаччыны нізкая жывая вага, а значыць і нізкая малочная продукцыйнасць могуць часткаю нам тлумачыць пераважна мясны ухіл гэтых раёнаў (С. 66).

Гадоўля коней ў БССР таксама носіць пераважна натуральны характар. Мэта яе – дастаўленне рэмонту цягавай сілы для сваёй гаспадаркі і для блізкіх рынкаў. Некаторыя раёны выяўляюць павышаныя паказчыкі гадаваньня маладняку. Так, пры звычайным для большасьці раёнаў адношаньні маладняку старэй 1 г[ода]. да дарослых коней, як 10-15 на 100, пры якім відавочна патрэба ў рамонце свайго конскага табуна зусім здавальняецца, ёсць шэраг раёнаў, дзе гэтае адношанне падыймаецца да 20 і больш. Суцэльныя такія раёны мы знаходзім перад усім на захадзе – гэта большая частка Мінска-Слуцкага раёну і захад Пцічанскага Палесся. Другі значньі раён ляжыць на ўсходзе Магілеўскай акругі. Разрозненыя ж адм[іністратыўныя] раёны з павышаным % маладняку параскіданы амаль не па ўсёй Рэспубліцы. Вельмі характэрна, што яны звычайна супадаюць з раёнамі, дзе ёсць асабліва значны лік бясконных гаспадарак, з боку якіх утвараецца пэўны попыт на коні. Так, у важнейшых гнёздах бясконных гаспадарак – Лепельскім, Плешчаніцкім, Бабруйскім – мы адначасна знаходзім і павялічаныя размеры гадавання маладняку (С. 77).

Пералічаныя асаблівасці [так званага Барысаўскага] раёну [палепшанай трохпалёўкі] дазваляюць думаць, што ён у пэрспэктыве будзе развівацца паводле тыпу папярэдняга Мінскага раёну. Таксама як у апошнім, на поўначы Барысаўскага раёну шмат гаспадарак з парабкамі (да 14,8% у Плешчаніцкім адм[іністратыўным] раёне), але адначасна тут жа на поўначы мы знаходзім вельмі многа (максімум) гаспадарак без рабочай жывёлы (да 22%), што прыпамінае сумежную з поўначы Полаччыну (С. 86).

 

Крыніца: Смоліч А. Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг. Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі – Мн., 1929. – 137 с.

 

Подготовил к печати В.А. Акулич

(по всему тексту выделение жирным шрифтом сделано В.А. Акуличем)

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ