Плещеницы.by


 

ФАЛЬКОЎСКІ Фелікс Антонавіч. Ваенны лётчык, педагог. Нарадзіўся ў 1908 г. у в. Мятлічыцы. Адзін з першых членаў Плешчаніцкай камсамольскай ячэйкі. Па пуцёўцы райкома камсамола быў накіраваны на вучобу ў Магілёўскі тэхнікум палітасветы, па заканчэнні якога працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў Талачынскім раёне. Вучыўся ў інстытуце савецкага права (г. Саратаў), адкуль па спецыяльным наборы атрымаў накіраванне ў школу марскіх лётчыкаў, дзе атрымаў спецыяльнасць лётчыка-інструктара. У Айчынную вайну ў званні палкоўніка камандаваў авіядывізіяй. На яго асабістым рахунку 286 баявых вылетаў. Сярод 17 урадавых узнагарод – ордэн Леніна.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 338


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ