Плещеницы.by


 

Знойдзенныя творы Янкі Светлячка

 

1. Светлячок, Я. Вёска Жалуды: карэспандэнцыя / Я. Светлячок // Наша Ніва. – 1912. 8 сак.

2. Светлячок, Я. Вёска Чмялевічы: карэспандэнцыя /Я. Светлячок // Наша Ніва. – 1912. 19 студз., 2 лют.

3. Светлячок, Я. З заработкаў, Тыдні два ўжо мінула…: вершы / Я. Светлячок // Наша Ніва. – 1912. 26 крас.

4. Светлячок, Я. Засценак Лявоша: карэспандэнцыя / Я. Светлячок // Наша Ніва. – 1912. 26 крас.

5. Светлячок, Я. Мястэчка Мелехава: карэспандэнцыя / Я. Светлячок // Наша Ніва. – 1912. 19 ліп.

 

Примечание. Этот список составил известный борисовский краевед Александр Розенблюм. Как ему это удалось не известно. Далее он передал этот список в Плещеницкую среднюю школу №1. Оттуда ученик этой школы Юрий Кривошей по Интернету отправил запрос в Национальную библиотеку Беларуси. Работники этой библиотеки под руководством Марианны Жуковской нашли эти публикации, отсканировали их и переслали в Плещеницы. Затем эти публикации были распознаны, вычитаны и подготовлены к размещению на сайте. – В.А. Акулич

 

Вёска Чмялевічы, Мінская губернія Барысаўскі павет.  

Тут прыкінулася надта паганая хвароба – воспа.

Хварэюць не толькі дзеці, але і старыя людзі. Было ўжо колькі выпадкаў смерці. Качае ўсіх без разбору. Пакуль што ніякай помачы няма, толькі ўсяго калі-некалі прыязджае фельчэр. У народным вучылішчы, кажуць, пачалі хварэць вучні.

Жыве тут нейкі лекар самавучка. Да яго бабы ўплаў плывуць. Ён усе хваробы лечыць адным лекар­ствам: “адчэпнай соллю. Гэту соль ён заварачывае у рознага колеру паперкі і выходзіць: што паперка, то іншае лекарства. А наш цёмны беларус і гэтаму рад. Во, як ашуківаюць нас усякія ведзьмакі і шеп­туны, каторыя праз цемнату нашу набіваюць сабе кішэні.

Светлячок

 

Вёска Чмялевічы, Барысаўскі павет Мінскай губерніі.

У нас  з’явіўся   надта цікавы торг білетамі на ласкутны тавар. Высылаюць гэтыя білеты з Валынскай губэрні. Хто хоча дастаць білеты, высылае туды па почце 5 рублёў грошай, і яму прысы­лаюць 4 білеты, каторыя трэба прадаць між знаёмымі па рублю кожны. Гэтым   ён   верне   чатыры рублі, каторыя паслаў у кантору. А за адзін рубель, як піша кантора, яму вышлецца ласкутнага  тавару на 17 рублёў. Але трэба ведаць, што кантора гэта датуль не вышле пасылкі, пакуль не дастане ад кожнага с чатырох, што купілі білеты у першага, па 4 рублі.

Нашы цёмныя сяляне думалі, што гэта ім, хоць адзін раз, Бог шчасце паслаў, ды сталі вельмі скора разхапываць білеты і шырыць між знаёмымі. Але не доўга ім прышлося цешыцца. Першыя дармовыя агенты атрымалі пасылкі, толькі не на 17, а рублёў на 7 і таго менш. Тавар што прыслала тая кантора, аказаўся або гнілым, або саўсім нягоднай тандэтай.

Але гэтага мала. Дасталі пасылкі чалавекі чатыры, а тыя, што купілі білеты у іх, сядзяць с тымі білетамі, бо няма болей купцоў, а гэткіх людзей будзе з 300 чэлавек. Дык, гэта толькі у нас, а сколькі гэткіх цёмных куткоў ёсць па ўсёй Беларусі?!

Трэба сказаць, што гэта сістэма торгу – “амерыканская”, як яе называе сама кантора. Але мусіць у Амерыцы такі торг ніколі не быў і не будзе. Гэткі парадак тор­гу хіба толькі там прыдуман для дурных, цёмных нашых людзей. У Амерыцы няма гэткай цемнаты, і кожны амерыканец кеміць, што за адзін рубель не можна купіць тавару, каторы каштуе 17 рублёў, хіба ён будзе крадзены.

***

У лесе тутэйшага пана, ка­торы адкупілі ў яго купцы-жыды, прыключылася няшчаснае здарэнне: 17 студзеня на смерць забіла дрэвам аднаго чалавека, каторы валіў лес, а другому, брату яго, крэпка пабіла ногі. Нябошчыку 26 гадоў, пакінуў хворую жонку. Не шкодзіць сказаць, што ў гэтым гаду ўжо падобных выпадкаў бы­ло, колькі.

Светлячок

 

З заработкаў

 

Сьнег сагнала вельмі скора,

Па рэцэ плывуць плыты, –

I Змітрок, надзеўшы торбу,

Пацягнуўся браць шасты.

Жонка плача і бядуе,

Што Вялікдзень на дварэ,

I не ведае, як будзе:

Хлеб ўнікае на стале.

Мукі ў скрыні ані жменькі,

Грошы ў кублі – ні капейкі:

Ўсе пайшлі яны у воласць

За дзядулевы даўгі.

Дзеткі татку не пускаюць;

Як гарошэк, каля ног

Абшчапіліся рукамі,

Каб ён вырвацца ня мог.

„Не трымайце мяне дзеткі:

„Я там грошы зараблю

I, вертаючыся ў хату,

„Вам гасьцінчыкоў куплю".

– Змітрок з жонкай развітаў

Дзетак ўсіх пацалаваў

I, узяўшыся за клямку,

Доўга нешта ўсё стаяў.

Яго сэрцэ надта ныла,

Думкі цёмные расьлі,

I ўздыхнуў ён цераз сілу,

Ажно сьлёзы пацяклі...

На дварэ суседзёў куча

Ўжо чэкае Зьмітрака;

Скора с торбай і ён выйшоў

Выцер сьлёзы у рукаў.

Шмат сабралася селян тут,

Ўсё с шэстамі на плечах,

Пацягнулісь яны шнурам,

Як-бы качкі па лугах.

                   ***

Тыдні з два ужо мінула,

Як Зьмітрок паплыў на ніз,

А дзіцяткі ўсё чэкаюць,

Калі будзе ім “сюпрыз”.

Толькі раз у позны вечэр

Нехта стукнуўся ў вакно;

Дзеці з ложка пазлеталі

I, як сіла, пад вакно.

„Татка, татка ўжо прыехаў і

„Абаранкоў нам прывёз!

„А табе, мамуля, сукня...

„Навін нейдзе повен воз"...

„Не скачыце гэтак дзеці,

Нехта пад вакном сказаў,

— „А вы лепей адчыніце:

„Тата ліст вам вось прыслаў”.

I Адэля за дзецямі,

Як маланка, ў сені скок,

Аж на ганку у парозі

“Добры вечэр” сусед торк.

Вось сусед, вайшоў у хату,

С кішэня той ліст дастаў

І, Адэлі яго даўшы,

Ўсё патыліцу скрабаў.

  Зьмітрок твой – ўжо ня твой ён,

„Душу Богу ён аддаў.

„У ваду быў ён уваліўся

і цэлы тыдзень пралежаў”.

 І Адэля, як галубка,

Стала крэпка прычытаць,

А сусед насунуў шапку

Й кіраваўся уцекаць

Ну, Адэля, будзь здарова

I так крэпка не бядуй;

„Во, ў цябе чацьвёра дзетак

„Толькі іх цяпер гадуй.

I сусед той выйшоў с хаты

Да сваіх дзяцей дамоў;

Абаранкоў цэла вясла,

Ён панёс сваім дзецём.

Асталася так Адэля,

Як галінка у сьцяпу,

I ў Вялікі Дзень галосіць,

Па сваёму Зьмітраку.

Янка Сьветлячок

 

Мястэчка Млехово, Лошніцкой воласці Барысаўскай павета.

Першага ліпеня у нас было во якое нешчаслівае здарэнне. Вядомыя ва ўсей нашай ваколіцы буяны “Радзівонавы сыны” папісаліся ў гэту нядзелю. Адзін з іх, налізаўшыся у карчме гарэлкі, прыйшоў дамоў і стаў у сваёй хаце біць вокны. У гэтым часе ішла дарогай, апіраючыся на кій старушка. Убачыўшы пьянага, каторы хвастаў палкай свае вокны, старушка стала сварыцца: “гэтак, дзетка, ня добра” прамовіла ста­рушка. Гэта сварка бабулькі яшчэ больш раз’юшыла пьяніцу, і ён, схапіўшы дугу, што лежала на дварэ, пусьціў ёй ў бабу. Слабая старушка не утрымалася на нагах і, паваліўшыся на зямлю, атдала Богу душу. Буяна арэштавалі. Кажуць яму будзе вечная катарга, бо ён забіў ужо другога чалавека. Але шкада толькі, што у вёсцы астаецца гарэлка і таварышы “Радзівонава сына”, каторые павядуць дзела і после яго акуратна, спеваючы песню: “Радзівонавы сыны да гарэлкі ласуны”.

Янка Светлячок

 

 

Мястэчка Зембін, Мінскай губерніі Барысаўскага павета.

Два тыдні будзе таму назад, як тут было вось якое здарэнне: малады хлопец-жыдок Ш-н хацеў павесіцца. У хлеві за бэльку зачапіў вяроўку, зрабіў пятлю і ўжо быў павіс. Але наткнуліся людзі і, ўбачыўшы вісельніка, схапілі нож і адрэзалі вяроўку. Жыдка чуць адхаділі. Прычына – беднасць.

Янка с-пад Зембіна

 

Засценак Лавоша, Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета.

У нядзелю 9 красавіка у селяніна Нікіпара Беляковіча згарэла пуня з сенам. Сталася гэта во якім парадкам. Бацька з маткай паехалі у мястэч­ка на кірмаш. Астаўся ў хаце маленькі хлопчык з бабуляй. Бабуля выскачыла на мінутку да суседзей, але, ведама, бабскай гаворцы ніколі канца няма: трэба-ж усіх язы­ком абмыць, дык і забавілася. Унук тым часам, астаўшыся адзін, пайшоў к пуні, назбіраў трэсачэк, расклаў агонь, а сам пабег за бульбай. Цяпло стало шугаць вялікім полымем, пакуль не дабралося да пуні, дзе было каля 150 пудоў сена. Пуня усхапілася, як свечка, і, пакуль бабуля вярнулася да хаты, ўжо палавіна пуні згарэла. Во, што робяць бабскія плёткі!                      

Светлячок

 

 

Вёска Жалуды, Мінскай губерніі Барысаўскага павета.

Тыдні с чатыры будзе, як у гэту вёску прыбыў нейкі паніч, каторы служыў нейдзе эканомам, але не ўмеў сябе шанаваць, дык яго разлічылі. А кожнаму ведама, што калі дасі рукам свята, дык зубам будзе пост. Гэтак было і з гэтым панічам: прыйшлося хоць зубы класці на паліцу. Але ён быў, як відаць, “біты сабака” і кінуўся во на якую хітрасць. Заходзіць ён ў хату да аднаго селяніна і кажа, што яму надта спадабалася яго дачка, Кацярына, дый што ён хацеў-бы ўзяць яе за жонку. Падумаў бацька, пачухаў патыліцу і згадзіўся. І дзеўка была дужа рада, што не сягоння, дык заўтра будзе паняй. Паніч гэты стаў жыць, як у цесця зяць. Усе яго не ведаюць, як называць: кормяць каўбасамі, пояць гарэлкай.

Прайшлі запусты, настаў і вялікі пост. Каўбас і сала ўжо няма, а на ix мейсца – цыбуля, соль i чорны хлеб. Не прывык паніч да гэткай стравы. Вось ён і кажа адзін раз да свайго цесця, што няма ведама, што з ей будзе...

Божа ты, мой Божа, ці скора Ты ім адчынеш вочы, каб яны зразумелі, дзе праўда і дзе ашуканства! Свету, свету, найболей трэба свету.

Светлячок

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ