Плещеницы.by


 

Мурашка Дзяніс (?пасля 1671)кіраўнік сялянскага вызваленчага руху на Беларусі, наказны беларускі палкоўнік. Праўдападобна, што да вайны казачыў на Украіне, а ў 1654 г. вярнуўся на Беларусь як казацкі сотнік аднаго з палкоў Івана Залатарэнкі. Інспіраваў сялянскія паўстанні, а затым і кіраваў імі. З восені 1656  года меў   рэзідэнцыю ў   Ігумене, а   ўлетку 1657  года перайшоў у Камень. Казацка-сялянскае войска Дзяніса Мурашкі кантралявала Менскі і Ашмянскі паветы, рабіла рэйды на маёнткі прысяжнай шляхты Наваградчыны. У верасні 1658  года Мурашка адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і вёў барацьбу супраць царскіх ваяводаў супольна з Нячаем ды Аскіркам. За ратныя заслугі перад Айчынай атрымаў шляхецтва і маёнткі ў Віцебскім ваяводстве.

 

Крыніца: Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн.: Навука і тэхніка. 1995. 145 с. – С. 144

 

Дадатак. Каля вёскі Бурыя Плешчаніцкага пасялковага савета ёсць так званая ў народзе Казацкая гара. Людзі казалі, што там пахаваны казакі. Калі ў пачатку 1990-х гадоў там экскаватар браў пясок, то сапраўды раскапаў чалавечыя косткі. Пасля гэтага работы былі спынены. Па нашай версіі назва “Казацкая гара” сапраўды магла ўтварыцца ад таго, што у тым месцы магла адбыцца сутычка альбо бойка паміж казакамі і шляхтай.  І казакі тыя маглі быць казакамі Дзяніса Мурашкі, бо тыя ж самыя казакі ў 1657 годзе былі разбіты прысяжнай шляхтай пад Прусавічамі, што ў 20-ці кіламетрах ад вёскі Бурыя. У любым выпадку, не так важна – хто камандаваў тымі казакамі, а больш важна, што назва той Казацкай гары пад Бурымі ўтвварылася як раз у той час. Гэта таксама адно са сведчанняў, што вёска Бурыя існавала ўжо ў тыя часы. – В.А. Акуліч


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ