Плещеницы.by


 

Цікавыя выказванні (выпіскі з твораў Леапольда Родзевіча)

 

 

Што такое калакціў?

 

Калі сам сабе цаны не знаеш. Дык людзі цябе не ацэняць / С. 199

 

Вось як! Калі сам сабе не дапаможаш, дык ніхто табе не дапаможа / С. 206

 

Навучыся перш быць гаспадаром у сваёй хаце, а пасля думай аб усім свеце / С. 198

 

Дурань ты, калі чужым розумам жывеш / С. 80

 

Бацька дачцэ: Я цябе гадаваў, як шчасце, надзею сваю, гінуў за табой / С. 82

 

Не такой ты натуры, каб цябе якісь прыблуда мог сагнуць у казіны рог і загнаць, дзе ракі зімуюць.

Не брат! Лягчэй табе з’есці бочку жалезнага бобу, чымся паканаць Тодара. Вось запяю песню, вазьмуся за работу, а там пабачым... / С. 100

 

Не, кажу я вам і небу кажу: не! Пакуль тоўхае сэрца ў грудзёх маіх, не кажыце, што я здаўся / С. 105

 

Я пайду пад крыж, падумаю, пагукаю з Богам, бо няма мне больш з кім душы адвесці / С. 108

 

Але ён жыд. Ён мае сэрца жыдоўскае. Ён не прап’е свае грошы, як вы / С. 46

 

Пі, нашы дзяды пілі... Ну што ж ты сябра, не паддзержыш. Пі, кажу / С. 52

 

Беларускі грамадзянін – Станіслаў Чыжэўскі – вядомы на ўвесь край кааператар, вядомы беларускі пісьменнік, каталік па рэлігіі / С. 308

 

         Што зробіш сягоння, таго ўжо заўтра не асіліш. / С. 208

 

         Даведзена ўжо, што абяцанка цацанка, а дурному радасць. / С. 208

 

         Я з табой свіней не пасвіў, таму няма чаго са мной панібратацца. / С. 135

 

        Добра кажуць: лепш з разумным згубіць, як з дурным знайсці. / С. 130

 

 

Узята з кнігі: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с.

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ