Плещеницы.by


 

Гутарка мужыка з панам

 

— Быдла, хам ты, совбандыта,

Мала знаць цябе набіта.

Ведай, што Рэч Паспаліта

Не тваё, свіння, карыта.

Я тут пан, цалуй мне боты,

Бо бізун дадасць ахвоты.

Як не выплаціш падаткі,

Забяру твае манаткі,

Сам да «татавае хаткі»

 Пойдзеш, гад, за беспарадкі.

 

Ціха, ціха, ягамосцю,

Бо магу не здзержыць злосці.

Вы, няпрошаныя госці,

Сталі, як у горле косці.

Знай, сагнуць мяне не ўдасца

Страсяне цябе перш трасца.

Кроў маю, кроў рабачую,

Ты па краю разліваеш,

А з крыві тэй узрастае

Чырвань-краска веснавая.

Беражыся ж нашай сілы

З сала пана будзе мыла!

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 300-301

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ