Плещеницы.by


 

Буслы

 

У садочку пры дарозе,

З часоў даўніх на бярозе

Буслы завяліся.

 

Вельмі было дарагое

Ім сваё гняздо старое —

Навек з ім зжыліся;

 

Але людзі захацелі,

Каб то буслы пераселі

На друті бок саду;

 

Для таго слуп укапалі,

Барану прымацавалі,

Розную прыладу.

 

Але буслы больш цанілі

Гняздо, што дзяды зрабілі,

На ім засталіся.

 

Лепш, мілей свая руіна,

Чымся пекная чужына...

Беларус! Свой родны край

На чужыя не мяняй!

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 297-298

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ