Плещеницы.by


 

 

Бура ноччу

 

Грукоча гром, віхор бушуе,

Маланкі твораць дзіва, казку

То гэта бура так вячуе,

А ўся прырода банкетуе,

Надзеўшы чорны плашч і маску.

 

Адкіну я закон, запрэты

З размаху у вір бурлівы ўскочу.

Хачу там пець жыццю куплеты.

Барзджэй падедзь, Іллі карэта...

 Эх, як люблю я буру ноччу!

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 294

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ