Плещеницы.by


 

Беларускай жанчыне

 

Хто душой і шчырым сэрцам,

Хто так родны край кахае?

Пекным чынам, цёплым словам

Хто ў бядзе нас суцяшае?

 

Хто нас вучыць мовы, песень,

Долі моліць са слязамі,

Беражэ пры першых кроках

I душой заўсёды з намі?

 

Хто ж, як пчолка, любіць працу,

Чыстату душы і цела?

Хто парадкам дыванамі

Хату здобіць так умела?

 

Хто прыпевак стварыў столькі?

Хто ёсць гэткі слаўны геній —

Так балесна адчуць жаласць

Пры хаўтурах ў галашэнні.

 

А хто церпіць столькі ліха

Ад бурлівых падзей веку,

Ад таго, што Край забраны

Пне сярод цемры, здзеку?

 

Хто надзея, гордасць наша,

Праўды нашай каляіна?

Хто натхніў стварыць верш гэты?

Беларуская жанчына.

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 277-278

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ