Плещеницы.by


 

Мінуўшчына

 

Быў калісь слаўны час, калі звон вечавы

Зычны покліч свой слаў за замчышча равы,

Слаў да княскіх харом, да убогіх хацін,

Ён на веча склікаў сярод грозных хвілін.

I люд вольны ішоў. I ждаў Полацк гасцей,

Князь ждаў гнеў ці хвалу. Дудар граў весялей.

 

Не гулі віхры, гром, не шумеў зелен бор,

То судзіла суды і давала прастор

Вольным думкам сваім веча верных сыноў

Крывічанскай зямлі, веча шчасных гадоў.

 

   Князя-злыдня прагнаць. Між дружыны ёсць муж,

Слаўны добрай душой, і на мудрасць ён дуж.

   Гаспадарьщь яму! Князем выбраць яго!

Такі сказ край пачуў, пачуў з веча таго.

 

Полацк знаў, што рабіў, бо калі жмудзь з лясоў

Запалоніла край, што быў згінуць гатоў,

Вось тады не мячом Полацк край ратаваў,—

Моцай веды сваёй Вільню ён паканаў.

З дзікіх, цёмных лясоў вывеў ворага ён,

Ў рукі светач ім даў, даў ім правы закон.

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 269

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ