Плещеницы.by


 

Працуй Беларусь

 

Працуй, Беларусь,

На хвалу для людзей.

Кажы, Беларусь,

Сваю праўду смялей.

 

Удар, Беларусь,

Ў вечавы гулкі звон.

Ўзары, Беларусь,

Свой забыты загон.

 

Гэй, скінь, Беларусь,

Ярмо цьмы прошлых лет!

Жыві, Беларусь,

Каб жылі воля, свет!

 

Крыніца: Родзевіч Л.І. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 268-269


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ