Плещеницы.by


 

ЯКАЎЛЕЎ Уладзімір Сяргеевіч. Нарадзіўся 28.9.1940 г. ў г.п. Плешчаніцы. Спецыяліст у галіне ваеннага караблебудавання. Працаваў у Расіі. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (1996). Доктар тэхнічных навук, прафесар. Капітан 1-га рангу. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі. Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча імя Дзяржынскага, Ваенна-марскую акадэмію (1976). З 1964 г. служыў на падводных лодках і караблях ваенна-марскога флота, з 1967 г. ваенны прадстаўнік на судна-рамонтных заводах г. Ленінграда. У 1970-74 гг. начальнік лабараторыі, з 1979 г. старшы выкладчык, з 1990 г. начальнік кафедры Ваенна-марской акадэміі. У 1974-79 гг. выкладчык Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага вучылішча імя Дзяржынскага. З 1994 г. вядучы навуковы супрацоўнік, з 1996 г. загадчык лабараторыі Інстытута праблем машыназнаўства Расійскай акадэміі навук (г. Санкт-Пецярбург). Адначасова ў 1994 г. намеснік дырэктара Санкт-Пецярбургскага цэнтра даследаванняў праблем геапалітыкі, бяспекі і канверсіі Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.

 

Аўтар: М.М. Касцюковіч

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 339


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ