Плещеницы.by


САВІЧ Уладзімір Пятровіч. Беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1990). Нарадзіўся ў 1952 г. ў в. Акцябр (Хатаевічы). У 1976 г. скончыў Бе­ларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзел у выставах прымае з 1972 года. З 1976 г. член Саюза мастакоў Беларусі. З 1986 г. загадвае кафедрай графікі ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1992 г. Інтэрнацыянальны біяграфічны цэнтр (Кембрыдж) назваў яго «Чалавекам года» і ўзнагародзіў медалём за дасягненні ў ХХ стагоддзі. 7.1.1996 г. У. Савіч быў прызнаны «Чалавекам года» Беларусі ў галіне мастацтваў.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 334


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ