Плещеницы.by


БАБЕНКА Эрнст Міхайлавіч. Беларускі вучоны-хімік у галіне паліўных тэхналогій. Нарадзіўся ў 1937 г. у Плешчаніцах. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1994). Сапраўдны член Акадэміі адукацыі Беларусі, Міжнароднай і Беларускай інжынерных акадэмій, старшыня Віцебскага рэгіянальнага аддзялення Беларускай інжынернай акадэміі, старшыня Савета рэктараў Віцебскай вобласці. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Мендзялеева (1959). Працаваў у Чэлябінску начальнікам змены, потым намеснікам начальніка цэха ў Дзяржаўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім інстытуце электроннай прамысловасці. З 1968 г. у Наваполацку, выкладчык, загадчык кафед­ры, дырэктар Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута, пасля яго рэарганізацыі ў Наваполацкі політэхнічны інстытут – рэктар (1974-76). У далейшым – дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага    інстытута    электроннай прамысловасці ў Чэлябінску (1976-85), намеснік генеральнага дырэктара Усесаюзнага аб’яднання «Саюзвуглярод» у Маскве (1985-87). З 1987 г. зноў у Наваполацку, рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута, пасля яго пераўтварэння ва універсітэт у 1993 г. – рэктар Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Адначасова, з 1991 г., – прафе­сар кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў. Аўтар больш як 100 навуковых прац, 26 вынаходніцтваў у галіне хімічных тэхналогій паліва. Узнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў (1981), 3 медалямі, у тым ліку сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі. Ганаровы грамадзянін Наваполацка (1998).

 

Аўтар: У.П. Паўлаў

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 299


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ