Плещеницы.by


ДРОЗД Станіслаў Сцяпанавіч. Беларускі вучоны-эканаміст. Нарадзіўся 5.1.1936 г. ў в. Пушча [Плешчаніцкага, а цяпер Лагойскага раёна]. Кандыдат эканамічных навук (1974), прафесар (1995). Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1958), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (1985), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Працаваў старшым лабарантам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (1957-58), інжынерам-эканамістам планава-вытворчага аддзела Гомельскага падшыпнікавага завода (1958-63). У 1963-83 гг. – на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў, начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара, з 1978 г. дырэктар завода. У 1984-87 гг. у Міністэрстве сельскагаспадарчага машынабудавання СССР, начальнік Упраўлення арганізацыі працы і зарплаты, на­чальнік Галоўнага планава-эканамічнага ўпраўлення, член Калегіі міністэрства. У 1987-92 гг. – генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». З 1992 г. загадчык кафедры эканомікі і кіравання прамысловым прадпрыемствам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта. Спецыалізуецца на даследванні праблемы павышэння эфектыўнасці вытворчасці на прадпрыемствах трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання. Аўтар больш як 60 навуковых прац, навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў па эканамічнай і сацыяльнай праблематыцы.

 

Аўтар: У.П.Паўлаў

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 318

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ