Плещеницы.by


РОДЗЕВІЧ Часлаў Іванавіч. Беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Брат Л.І. Родзевіча. Нарадзіўся 24.6.1890 г. ў фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага павету, [з 1924 па 1962 гг. – Плешчаніцкага раёна],  цяпер Лагойскі раён. Скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу (1908), Нова-Чаркаскі палітэхнікум (1918). Удзельнік Першай беларускай тэатральнай вечарыны ў лютым 1910 г. у Вільні, акцёр Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў у Петраградзе Беларускага таварыства дапамогі ахвярам 1-й сусветнай вайны, Таварыства аматараў беларускага народнага штукарства. У 1918  г. супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята, у 1918-19 гг. акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра ў Мінску, выкладчык Мінскага беларускага педагагічнага   інстытута.   У   час   польскай   акупацыі 1919-20 гг. член Мінскай беларускай школьнай рады, загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатраль­най камісіі пры Часовым беларускім нацыянальным камітэце. У 1920-я гады ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. З 1922 г. ў Інстытуце беларускай культуры, з 1925 г. навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 Беларускай Аакадэміі Навук). У ліпені 1930 г. арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у Саратаў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г.

 

 Аўтары: У.В.Ляхоўскі, В.У.Скалабан

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 333-334


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ