Плещеницы.by


ВЫШЫНСКІ Міхась (Міхаіл Антонавіч), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 27.1.1940 г. у Мінску. Друкаваўся з 1962 г. Алавяданні (зборнікі «Вокны ўначы», «Крыніца, чыстая вадзіца» і інш.) пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў. Пісаў і нарысы, творы для дзяцей. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1965) на працягу некалькіх гадоў настаўнічаў у Завішынскай сярэдняй школе. У 1980-90-х гадах жыў на Лагойшчыне, у вёсцы Айнаравічы, падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай га­зеты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданні, нарысы.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. С. 343

 

 

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ