Плещеницы.by


КІПРЫЯНОВІЧ Мікалай Якаўлевіч

 

Гісторык і педагог. Нарадзіўся 28.1.(9.2).1855 г. у мястэчку Крайск. З сям’і святара. Брат Р.Я. Кіпрыяновіча. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1881). З 1877 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Рыжскай Аляксандраўскай гімназіі, з 1881 г. у Юр’еўскай гімназіі (цяпер горад Тарту, Эстонія). З 1907 г. — дырэктар Юр’еўскага рэальнага вучылішча, з 1910 г. дырэктар гімназіі ў г. Пярну (Эстонія). Аўтар артыкулаў па гісторыі ранняга хрысціянства і краязнаўстве Латвіі і Эстоніі. Памёр пасля 1917 г.

 

Аўтар: В.М. Чарапіца

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 1. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2003. 560 с. –  С. 153


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ