Плещеницы.by


ЯНКОЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (1918-84), беларускі мовазнавец, даследчык бела­рускай мовы, займаўся праблемамі стылістыкі, фразеалогіі, культуры мовы. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972), доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1970). Загадваў кафедрай беларускага мовазнаўства Мінскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны партызаніў, узначальваў аператыўную і баявую разведку атрада «Гроз­ны», які дзейнічаў паблізу Мінска (і на тэрыторыі Лагойскага раёна). Разам з дадзенымі пра размяшчэнне і ўзбраенне нямецкіх войск збіраў звесткі пра родную мову. У час блакады закапаў каля дарогі з Лагойска ў Плешчаніцы агульны сшытак народных выслоўяў, запісаных у вёсках Маладзечанскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў, пасля вайны шукаў яго і не знайшоў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам Чэхаславакіі.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. C. 353

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ