Плещеницы.by


БАРЗДЫКА Павел Фёдаравіч, беларускі мастак.

 

 

Павел Фёдаравіч Барздыка

 

Працуе ў графіцы і кніжным афармленні. Нарадзіўся 9.2.1929 г. ў в. Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1949 г. сям’я пераехала ў гарадскі  пасёлак Плешчаніцы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1965). У Вялікую Айчынную вайну ў сакавіку 1943 г. быў вывезены ў Германію на прымусовыя работы. Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча працаваў у друкарні імя Сталіна. З 1960 г. мастацкі рэдактар выдавецтва «Ураджай», з 1967 г. на Мастацкім камбінаце. Лаўрэат рэспубліканскіх, саюзных і міжнародных конкурсаў і выставак «Мастацтва кнігі».

Многія яго работы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

 

П. Барздыка. Плешчаніцы. Ноч.

 

Аўтар: В.А. Несцяровіч

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 342-343

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ