Плещеницы.by


БАРЗДЫКА Міхаіл Фёдаравіч, беларускі графік.

 

 

 Міхаіл Фёдаравіч Барздыка

 

Нарадзіўся 14.1.1944 г. ў в. Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1949 г. сям’я пераехала ў г.п. Плешчаніцы. Скончыў Мінскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 г. супрацоўнічае з беларускімі выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумения жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаны сярэбраным медалём на 22-м міжнародным са­лоне ў Бельгіі (1992) і залатым медалём Еўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

 

Аўтар: В.А. Несцяровіч

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 341-342

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ