Плещеницы.by


ШУЛЯКОЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (21.12.1952-30.11.1997). Беларускі мастак. Нарадзіўся ў Плешчаніцах. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (па класу жывапісу). Працаваў мастаком на студыі Беларускага тэлебачання, кіраўніком дзіцячых выяўленчых студый у Мінску. Меў надзвычайныя здольнасці педагога, якія асабліва рэалізаваў як кіраўнік выяўленчай студыі «Крынічка» (Кастрычніцкі раён сталіцы), якая пры ім атрымала зван­не народнай і тройчы пацвярджала яго. Праявіў сябе як здольны мастак-пейзажыст. Вабіла яго водная стыхія, рэкі Беларусі, гарадскія пейзажы.

 

Аўтар: В.А. Несцяровіч

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 339


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ