Плещеницы.by


Гісторыя не могільнік глухі,
Дзе подзв
ігі людскія i грахі
З нябожчыкамі разам закапаны.
Гісторыя балючая, бы рана.
Яна
ўвайшла у нашу плоць i кроў
I плоццю i крывёю продкаў нашых.
Адно спытайся
многа што раскажа,
Адно не грэбуй лепшым
і з дароў
Ус
ім, што нам пакінула пяро,
Ганчарны круг, сякера
i цясо,
Легенда невял
ічкага сяла.

Гудуць, гудуць удзень і уначы
Званы гадоў.

Над вамі. Нада мною.

Калі глядзіш  звысока на былое,

Сябе хаця сучасным не лічы!

 

Гісторыя не могільнік глухі.

 

 

 

НА МАГІЛЕ ДЗЕДА

 

 

 

Я прыйду на магілу дзеда

Арабіны, смуга, спакой,

Пераплецены непадзельна

Карані дзвюх эпох у ёй.

 

Шмат дзівосных

і змрочных быляў

 Аб табе у душы жыве.

Як старанна цябе тварылі,

Мой дзядуля, эпохі дзве!

 

Як чаплялася  ўсё старое!

Як трымаў у мінулым бог!

Ты увесь нібы поле бою

Дзвюх свядомасцей,

дзвюх эпох.

 

Я прыйду на магілу вытру

 След гарачай слязы рукой,

Незабыўны i не забыты,

Мой ласкавы дзядуля ў ёй.

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ