Плещеницы.by


 

МЯТЛІЧЫЦЫ – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У 1618 г. вёска Мятлічыцы, цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне Сапегі ў Мінскім ваяводстве. У пачатку 19 ст. вотчынны маёнтак Мятлічыцы, уладанне памешчыка Станіслава Жалязоўскага ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. 34 душы мужчынскага полу, у маёнтку 179 душ мужчынскага полу. У 1846 г. маёнтак, у склад якога ўваходзілі вёскі Мятлічыцы і Востраў, уладанне памешчыкаў Ігната і Іпаліта Свянціцкіх. Паводле інвентара 1846 г. ў маёнтку 283 прыгонныя селяніны, 2 карчмы, вадзяны і валовы млыны, піваварня, бровар, сукнавальня, хлебазапасны магазін, лядоўня. Меліся вапняковая і цагельная печы для ўнутраных патрэб. Была развіта жывёлагадоўля, гадаваліся танкарунныя авечкі і рагатая жывёла. У 1870 г. 68 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уласнасць Свянціцкага, у 1876 г. яму належалі 1308 дзесяцін зямлі. Вёска адносілася да Прусавіцкага прыхода праваслаўнай Свята-Мікалаеўскай царквы, дзейнічала народнае вучылішча. У 1897 г. 42 двары, 229 жыхароў, у аднайменным маёнтку 1 двор, 40 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. На пачатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Цэнтр сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 17 гаспадарак, што валодалі 205,9 дзесяціны зямлі. У 1909 г. ў вёсцы 38 двароў, 252 жыхары, у маёнтку 1 двор, 35 жыхароў, у 1917 г. 48 двароў, 221 жыхар, у маёнтку 1 двор, 43 жыхары. У 1918 г. на базе народнага вучылішча створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 8 навакольных вёсак, у 1924 г. тут вучыліся 93 вучні. З 20.8.1924 г. вёска ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі. Працаваў цагельны завод. У 1941 г. 30 два­роў, 157 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 2 двары, 30 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 8 жыхароў загінулі на фронце, 2 вяскоўцы ў партызанскай ба-рацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 62 двары, 206 жыхароў. На 1.1.2003 г. 202 двары, 604 жыхары. У вёсцы размешчаны цэнтральная сядзіба калгаса «Іскра», Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 451-452

 

Поименный список жителей деревни Метличицы за 1816 год

 

Инвентарная опись имения Метличицы за 1847 год

 

Распределение фамилий в имении Метличицы в 1847 году

 

Поименный список жителей деревни Метличицы за 1850 год

 

 

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ