Плещеницы.by


НАВАСЁЛКІ – вёска ў Акалоўскім сель­савеце. У 1833 г. веска ў складзе маёнтка Акалова, уласнасць памешчыка Іосіфа Валовіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. 27 сялянскіх душ мужчынскага по­лу. У 1897 г. 17 двароў, 107 жыхароў. На па­чатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 7   гаспадарак, якім належала 155 дзесяцін зямлі, уваходзілі ў Акалоўскую сельскую грамаду. У 1909 г. 14 двароў, 95 жыхароў, у 1917 г. 16 двароў, 106 жыхароў. У 1941 г. 18 двароў, 90 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты вывезлі ў Германію 9 жыхароў, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, адзін жы­хар у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 22 двары, 70 жыхароў. На 1.1.2003 г. 10 двароў, 9 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Арджанікідзе (цэнтр в. Жасцінае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 452

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ