Плещеницы.by


НОВА-ГАНЦАВІЦКАЯ РУДНЯ – вёска ў Каменскім сельсавеце. У 2-й палавіне 19 ст. вёска ў Зембінскай воласці Барысаўскага па­вета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. у Ганцавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 33 двары, 193 жыхары. У 1941 г. 26 двароў, 109 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі 20 двароў, загубілі 11 жыхароў, 10 жыхароў вывезлі ў Германію, 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1969 г. 28 двароў, 101 жы­хар. На 1.1.2003 г. 9 двароў, 13 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 453

 

 


Сайты Минска и БеларусиКаталог белорусских сайтовКаталог на interby.netЯндекс цитирования

Rambler's Top100Информер PR и ТИЦ